Основная информация
Іншыя назвы: Дамініканскі ордэн свецкіх, Ордэн святога Дамініка ад пакуты.
1. (Свецкія ў Касцёле)
Да вучняў Хрыста, што жывуць у свеце, належаць як мужчыны, так і жанчыны, якія праз хрост і канфірмацыю ўдзельнічаюць у прароцкай, святарскай і каралеўскай місіі нашага Пана Езуса Хрыста. Яны пакліканыя, каб сведчыць пра Хрыста сярод людзей, і каб боская навука аб збаўленні была вядомая і прынятая ўсімі людзьмі (пар. Дз 13, 26).
2. (Свецкія дамінікане)
Некаторыя з іх, натхнёныя Духам Святым да жыцця паводле духа і харызмату св. Дамініка, далучаюцца да Ордэну па адмысловых правілах, складаючы адмысловыя шлюбы.
3. (Дамініканская Cям’я)
Свецкія дамінікане ствараюць супольнасці – Фратэрні і складаюць адну сям’ю з іншымі адгалінаваннямі Ордэну.
4. (Спецыфічны характар свецкіх дамініканаў)
Свецкія дамінікане вызначаюцца сваеасаблівай духоўнасцю і заангажаванасцю ў служэнні Богу і бліжняму ў Касцёле.
Як члены Ордэну Прапаведнікаў яны ўдзельнічаюць у яго місіі праз навучанне, малітву і абвяшчэнне Слова Божага, згодна з умовамі жыцця свецкіх людзей.
5. (Апостальская місія)
Па прыкладзе св. Дамініка, св. Кацярыны Сіенскай і тых нашых папярэднікаў, якія сваім жыццём асвячалі Ордэн і Касцёл, свецкія дамінікане, узмоцненыя братэрскай супольнасцю, даюць асаблівае сведчанне сваёй веры, прыслухоўваючыся да патрэбаў людзей свайго часу, і аддаюць сябе на служэнне праўдзе.
6. Будучы ўважлівымі да асноўных задачаў сучаснага апостальства ў Касцёле, свецкія дамінікане адмыслова пакліканыя аказваць праўдзівую міласэрнасць у дачыненні да ўсіх формаў цярпення, бараніць свабоду і пашыраць справядлівасць і супакой.
7. Натхнёныя харызматам Ордэну, яны памятаюць, што апостальскія справы выходзяць з багацця кантэмпляцыі.(з Рэгулы ІІІ Ордэну св. Дамініка)
Трэці дамініканскі ордэн у Беларусі дзейнічае з 2001 года. Базуецца пры кляштары Айцоў дамініканаў у Віцебску, але аб'ядноўвае членаў ордэна, якія пражываюць не толькі ў Віцебску, але і ў Полацку, Мінску, Баранавічах, Барысаве і г.д. Мінскія свецкія дамінікане рэгулярна сустракаюцца ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Распавядаць пра нас і пра тое, чым мы займаемся, можна доўга :) Паступова распавядзем.
Малітоўныя абавязкі ў Фратэрні:
1) штодзень - Літургія Гадзінаў (Ютрань і Нешпары). Маліцца пажадана супольна (у вайберы ёсць гутарка "Супольныя Нешпары", а ў гэтым годзе – па магчымасці адзін раз супольна фізічна разам. Калі няма магчымасці маліцца Нешпары па слушнай прычыне, то Нешпары можна замяніць на дзесятак Ружанца альбо "O Spem Miram";
2) ранкам (пасьля Ютрані) – "О дзіўная надзея", "О Панна вялікай хвалой пазначаная"(малітва да святой Кацярыны Сіенскай);
3) увечары (пасля Нешпараў) – "Salve Regina", "O Lumen", "Пане Езу Хрыстэ..." (наша малітва)
4) штодзень – "Анёл Панскі" у інтэнцыі памерлых усяго Ордэну згодна з рашэннем Рады Фратэрні ад 14.09.2013;
5) штодзень – дзясятак Ружанца ў інтэнцыі Касцёла, Ордэна, Айчыны(Фратэрня прымае ўдзел у Жывым Ружанцы, у 2020 – ІІІ Таямніца Святла);
6) пн-сб у гэтым годзе – "Тваёй абароне" у інтэнцыі Фратэрні(згодна з рашэннем Рады Фратэрні ад 16.11.2019 у рамках Года Малітвы);
7) нядзеля ў гэтым годзе – "Літанія да Найсвяцейшай Тройцы" у інтэнцыі Фратэрні(згодна з рашэннем Рады Фратэрні ад 16.11.2019 у рамках Года Малітвы);
8) гэты год разважаць фрагмент "Listu do
Hebrajczyków" у інтэнцыі вырашэння праблемы экспіацыі веры – згодна з рашэннем Рады Правінцыі (калі не можаце саблюдаць пост).
Абавязкі Посту:
1) у першы дзень месяца ў інтэнцыі Ордэна ў Беларусі – згодна з рашэннем Рады Фратэрні ад 14.09.2013;
2) у першую пятніцу месяца гэтага года у інтэнцыі вырашэння праблемы экспіацыі веры